Государственное учреждение образования "Узменская базовая школа"

 

 

 

Первые упоминания о существовании школы в д.Узмены относятся к  1896-1900 гг. Существует документ 1897г. «Свидетельство об окончании Узмёнской одноплатной Церковно-Приходской школы Леонпольской волости, Дисненского уезда, Виленской губернии».

Документ 1913г. содержит Предписание Литовского Епархиального Училищного Совета об организации обучения в Узмёнской Церковно-Приходской школе.

С 1921 по 1939 г. в Узменах действовала польская начальная школа.

В 1944 г. после временного перерыва в годы фашистской оккупации продолжается обучение в начальной школе.

С 1946 года преобразована в развивающую семилетнюю.

До 1988г. школа работала в режиме базовой общеобразовательной, а с 1988г. - средней общеобразовательной.

Первый выпуск средней школы осуществлен в 1990 году.

В 1985 закончена реконструкция старых зданий, сделаны пристройки. Школа стала размещаться в одном здании. В1990г. завершено строительство спортивного зала.

В 2022-2023 учебном году государственное учреждение образования «Узмёнская  базовая школа» посещают 56 учащихся.  В разновозрастной дошкольной группе – 9  воспитанников.  Педагогический коллектив состоит из 17 педагогов.

Главной своей задачей коллектив считает создание в школе условий для полноценного развития личности ребёнка, её физическое и духовное совершенствование. 

 

 

Музей быў створаны ў 1993 годзе настаўнікам гісторыі Тамашэвіч Наталляй Леанідаўнай, якая на працягу 15 гадоў збірала матэрыял разам з вучнямі. Адкрыццё музея адбылося 4 ліпеня 1993 года. Для яго размяшчэння было выдзелена невялікае памяшканне плошчай менш 20 кв.м. У 2009 годзе для музея было выдзелена новае памяшканне плошчай 25 кв.м., куды і быў перамешчаны музей. У новым памяшканні былі зроблены новыя стэнды і вітрыны, значна пашыраны быў этнагарафічны куток. Тэматычныя экспазіцыі захавалі свой змест, аднак набылі новае афармленне і былі дапоўнены новай інфармацыяй. У 2010 г. у музеі з’явілася новая экспазіцыя “Павел Валынцэвіч: святар з фотаапаратам”. Матэрыял для яе падараваў мінскі калекцыянер Дзмітрый Сярэбранікаў.

Асноўныя раздзелы  музея: «Сляды мінулага», «Павел Валынцэвіч: святар з фотаапаратам», «У полымі вайны», «На мірнай зямлі», «У сялянскай хаце».

«Сляды мінулага». Раздел утрымлівае звесткі пра з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Узмёншчыны, пра паходжанне назвы вёскі. Расказваецца пра Узмёншчыну ў гады ваенных ліхалеццяў пад час Паўночнай вайны і вайны 1812 года з Напалеонам. Маюцца крамянёвыя знаходкі каменнага веку і кавалкі крамянёвай керамікі 11- 14 стагодззяў.

«Павел Валынцэвіч: святар з фотаапаратам». Большую частку экспазіцыі складаюць копіі фотаздымкаў мясцовага святара Паўла Валынцэвіча, які служыў ва Узмёнскім царкоўным прыходзе з 1904 па 1947 гады. Маюцца таксама царкоўныя дакументы  дадзенага перыяду, царкоўныя рэчы, звесткі пра Узмёнскую царкву. У экспазіцыі змешчаны  старыя школьныя падручнікі польскай і рускай школ пачатку 20 стагодззя.

«У полымі вайны».  У экспазіцыі расказваецца пра Узмёншчыну ў часы Вялікай Айчыннай вайны: акупацыйны рэжым;  малалетнія вязні, вывезеныя ў Германію; вызваленне тэрыторыі вёскі; ветэраны вайны.

«На мірнай зямлі». Складаецца з двух раздзелаў. Першы  - “Гісторыя калгаса” – расказвае пра стварэнне першых  калгасных арцеляў на Узмёншчыне, асноўныя вехі гаспадаркі, ардэнаносцаў  калгаса. Другі раздзел – “Летапіс школы” – апавядае пра школьную адукацыю на Узмёншчыне пасля Вялікай Айчыннай вайны і да нашых дзён.

«У сялянскай хаце». Змяшчае прадметы побыту сялянскага жыцця пачатку ХХ стагоддзя.

На базе музея 6-ы год працуе аб’яднанне па інтарэсах “Спадчына” для вучняў 5 класа.

Выніковасць удзелу музея ў конкурсах. 2015 год – 2-е месца ў раённым конкурсе на лепшую відэаэкскурсію, 2016 год – 2-е месца ў конкурсе буклетаў музеяў «Времён связующая нить», 2018 год – дыплом ІІ ступені у рэспубліканскім конкурсе “Дарогамі памяці”, 2019 год – удзел у абласным конкурсе-выставе метадычных краязнаўчых матэрыялаў.

СМІ пра музей. “Сохраняя связь поколений” (газета “Міёрскія навіны”, 18 мая 2015г., https://mijory.by/main/u-svece/6930-soxranyaya-svyaz-pokolenij.html.

“Музей адкрыты” (газета “Міёрскія навіны”, ліпень 1994г.)

“Школьны музей” (газета “Міёрскія навіны”, № 27 ад 6 верасня 1994 г.)

“Покліч сэрца” (газета “Міёрскія навіны”, №9 ад 27 студзеня 2007 г.)

 

Описание: E:\Сайт новый\mir.pravo.by.gif

Описание: E:\Сайт новый\adu.by.gif

Описание: E:\Сайт новый\minedu.unibel.by.gif

Описание: E:\Сайт новый\academy.edu.by.gif